|
Утушы агонь, затапчы вуглі - |
|
Едкі дым раздзірае вочы мае. |
|
Ты нязваны госць, ліхадзей у начы, |
|
Кожны подых твой мае грудзі ірве! |
|
Ты вайшоў у мой дом не спытаў дазвол, |
|
Катаваў сыноў, гвалтаваў дачок. |
|
Рабаваў мой скарб, что не браў - крушыў |
|
І сякеры ў бок усадзіў мне шып. |
|
Мы ж былі раней сваякі-браты |
|
Побач мы жылі тысячы гадоў. |
|
За адным сталом шмат мы ўзнялі |
|
Да гары з табой медвяных рагоў |
|
Шыхавалісь мы да пляча-плячо |
|
Калі за муром вораг лютаваў. |
|
Ты жа здрадзіў мне, плюнул мне ў твар |
|
І абразы той я не дараваў! |
|
Лес змыкне свае цяжкія кроны. |
|
Уначы заблукай, |
|
Шлях назад не шукай |
|
Звер цябе хутка нагоніць. |
|
Вой, бягі, уцякай, |
|
Усе адно памірай |
|
Мара пакліча імя твае, |
|
Дзідай атручанай сэрца праб'е, |
|
Сцежка апошняя быццам у дрыгву завядзе... |
|
Брат, чаму ты здрадзіў мне?! |
|
Спякае лютасць душу мне, |
|
Курыцца ўсе вакол! |
|
Ня варты злодзей помсты Лясуна! |
|
Пакут ня трэба болей, |
|
Напіты карані |
|
Крывею, як вадою дажджавою! |